Бяспека ў інтэрнэце

        17–21 жніўня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” увага чытачоў была звернута да важнай тэмы — “Бяспека ў інтэрнэце”. На працягу тыдня ў бібліятэцы для чытачоў дзейнічала тэматычная выкладка «Безопасность в сети интернет». Бібліятэкары падрыхтавалі падборку наглядных інфармацыйных матэрыялаў: буклетаў, памятак і даведачных лістоў з практычнымі парадамі па абароне асабістых даных, распазнаванні фейкавых паведамленняў і бяспечным карыстанні сацыяльнымі сеткамі. Таксама бібліятэкары правялі індывідуальныя гутаркі з наведвальнікамі: адказвалі на пытанні і разбіралі канкрэтныя жыццёвыя сітуацыі, каб дапамагчы чытачам павысіць сваю лічбавую граматнасць. Усім жадаючым раздаваліся памяткі з простымі пакрокавымі рэкамендацыямі і спасылкамі на правераныя рэсурсы.