У пагоні за страчанай старонкай

        19 жніўня бібліятэкар філіяла “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Станцыя Ашмяны” наведала дзіцячы лагер “Вясёлая карусель” Дакурнішскай сярэдняй школы і правяла квэст “У пагоні за страчанай старонкай”. Удзельнікі праходзілі тэматычныя станцыі: “Кабінет блытаніны”, “Бюро забытых рэчаў”, “Паэтычны лабірынт” і “Шыфравальная майстэрня”, дзе паказалі спрыт, кемлівасць і камандны дух. Дзеці паспяхова сабралі страчаную старонку і, адкрыўшы “Кнігу Мудрасці”, разгадалі галоўную таямніцу чытачоў. У завяршэнне квэста ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны медалямі “Заслужаны дэтэктыў бібліятэкі” — у знак падтрымкі цікавасці да чытання і даследчай актыўнасці.