У гасцях у Сонечнай казкі

        19 жніўня бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” правяла ў Гальшанскім дзіцячым садзе пазнавальна-гульнявы занятак “У гасцях у сонечнай казкі”. Малыя пазнаёміліся з летнімі казкамі: “Пчала і Муха”, “Музыкант — чарадзей”, “Лёгкі хлеб” – і разам з бібліятэкарам абмеркавалі, чаму вучаць гэтыя цёплыя гісторыі. У праграму ўвайшлі рухомыя і інтэлектуальныя гульні: “Па грыбы, па ягады”, “Падкажы слоўца”, а таксама віктарына “Ад зярнятка да каравая”, дзе дзеці даведаліся пра жыццёвы шлях хлебнага збожжа. Мерапрыемства завяршылася бліц-гульнёй “Прыкметы беларускага лета”, якая выклікала ў выхаванцаў мора эмоцый і ўсмешак. Дзеці актыўна ўдзельнічалі, праяўлялі цікаўнасць і кемлівасць.