18 жніўня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшоў літаратурны пікнік “Частуйся добрай кнігай” для хлопчыкаў і дзяўчынак з летняга лагера гімназіі №1 г. Ашмяны. Бібліятэкар правяла кніжны квіз з пытаннямі пра кнігі і літаратурных герояў. Удзельнікі актыўна адказвалі, спрачаліся, знаходзілі правільныя варыянты і, вядома ж, атрымлівалі добры настрой і новыя веды. Дзень атрымаўся цікавым, смачным на ўражанні і карысным для ўсіх!







