24 ліпеня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшоў дзень інфармацыі “Моладзь супраць экстрэмізму і тэрарызму”, дамінуючай тэмай якога стала садзейнічанне фарміраванню ўстойлівых поглядаў і негатыўных адносін да экстрэмісцкіх праяў і дзеянняў у маладзёжным асяроддзі. Разгорнутая інфармацыйная выстава змясціла мноства матэрыялаў адпаведнай тэматыкі, згрупаваных у раздзелах: “Шлях у нікуды”, «Предупрежден – значит вооружен», “Скажам тэрарызму НЕ!”. Стол даведак “Экстрэмізму НЕ!” дапоўніў інфармацыю актуальнай тэматыкі кніжнай выставы. Падрабязней з матэрыяламі выставы моладзь пазнаёміла бібліёграф А. Гушча. На працягу дня ў фае дэманстраваліся на тэле- экране відэаролікі: «Профилактика терроризма и экстремизма в школе», «Правила поведения в социальных сетях».











