Моладзь супраць экстрэмізму і тэрарызму

24 ліпеня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы  прайшоў дзень інфармацыі “Моладзь супраць экстрэмізму і тэрарызму”, дамінуючай тэмай якога стала садзейнічанне фарміраванню ўстойлівых поглядаў і негатыўных адносін да экстрэмісцкіх праяў і дзеянняў у маладзёжным асяроддзі.  Разгорнутая інфармацыйная  выстава змясціла мноства матэрыялаў  адпаведнай тэматыкі,  згрупаваных у раздзелах: “Шлях у нікуды”,  «Предупрежден – значит вооружен», “Скажам тэрарызму НЕ!”. Стол даведак  “Экстрэмізму НЕ!” дапоўніў інфармацыю актуальнай тэматыкі   кніжнай выставы.  Падрабязней з матэрыяламі выставы моладзь пазнаёміла бібліёграф А. Гушча.  На працягу дня ў фае дэманстраваліся на тэле- экране відэаролікі:  «Профилактика терроризма и экстремизма в школе», «Правила поведения в социальных сетях».