25 ліпеня бібліятэкар філіяла “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Станцыя Ашмяны” запрасіла юных чытачоў на бібліяпікнік “Кніжная ўсмешка лета”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з цікавымі і займальнымі кнігамі пра лета, канікулы, сяброўства і вясёлыя прыгоды. Кожны змог выбраць твор на свой густ і адкрыць для сябе новыя літаратурныя гісторыі. Сустрэча прайшла ў вясёлай і пазнавальнай атмасферы. Дзеці з задавальненнем гулялі ў настольныя гульні, праяўлялі кемлівасць, размаўлялі і бавілі час разам, а таксама размалёўвалі яркія малюнкі, напаўняючы іх летнімі фарбамі. Бібліяпікнік падарыў дзецям добры настрой, радасць ад сустрэчы з кнігай і яшчэ раз нагадаў, што чытанне можа стаць захапляльнай часткай летняга адпачынку.







