Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правіл паводзін на дарогах

16 ліпеня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбыўся Адзіны дзень інфармавання, галоўнай тэмай якога стала “Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правіл паводзін на дарогах”.Падчас сустрэчы былі разгледжаны найбольш актуальныя пытанні, звязаныя з бяспекай жыццядзейнасці, а таксама асноўныя пагрозы летняга перыяду. Асаблівая ўвага была нададзена наступным тэмам:кібербяспека;бяспека на вадзе;бяспека ў лесе;бяспека на дарогах.Удзельнікі сустрэчы атрымалі карысную інфармацыю і практычныя рэкамендацыі, якія дапамогуць пазбягаць небяспечных сітуацый і правільна дзейнічаць у выпадку іх узнікнення.Галоўная выснова сустрэчы — папярэджаны, значыць узброены. Захоўвайце пільнасць, беражыце сябе і сваіх блізкіх!