16 ліпеня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы зноў сабраліся ўдзельніцы аматарскага аб’яднання «Мудрасць+». Тэмай чарговай сустрэчы стаў натхняльны дэвіз: «Рукам праца — сабе радасць».У гэты дзень бібліятэка напоўнілася атмасферай творчасці, душэўнай цеплыні і натхнення. Госці сустрэчы з вялікай цікавасцю знаёміліся з цудоўнымі вырабамі, створанымі таленавітымі майстрыхамі. Кожная работа — гэта ўвасабленне майстэрства, творчай фантазіі і любові да сваёй справы.Удзельніцы аб’яднання з задавальненнем расказвалі пра свае захапленні, дзяліліся сакрэтамі рукадзелля, цікавымі ідэямі і творчымі знаходкамі. Сустрэча прайшла ў цёплай і добразычлівай атмасферы, падарыўшы ўсім прысутным яркія ўражанні, новыя ідэі і радасць ад жывых зносін.







