15 ліпеня ў філіяле “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Баруны” адбылася займальная гульня-падарожжа “У пошуках скарбаў”. Для юных чытачоў былі арганізаваны кніжныя выставы “Моры, таямніцы і прыгоды” і “Востраў кніжных скарбаў”, якія дапамаглі стварыць атмасферу сапраўднага марскога падарожжа.Удзельнікі адправіліся ў захапляльнае падарожжа па тэматычных станцыях у пошуках запаветнага скарбу. Ім трэба было прайсці выпрабаванні на станцыях “Школа піратаў”, “Рыбацкае судна”, “Прыстань”, “Таемнае пасланне”, “Пазнака” і іншых. На кожнай станцыі юных падарожнікаў чакалі цікавыя заданні, якія патрабавалі кемлівасці, уважлівасці, спрыту і ўмення працаваць у камандзе.Паспяхова пераадолеўшы ўсе выпрабаванні, юныя шукальнікі прыгод знайшлі доўгачаканы скарб, атрымалі шмат станоўчых эмоцый і яркіх уражанняў, а таксама выдатна правялі час у бібліятэцы.






