Жыццё, прысвечанае людзям

У філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” адбылася сустрэча-чаепіцце “Жыццё, прысвечанае людзям”, прымеркаваная да 85-годдзя бібліятэкара, краязнаўцы, грамадскага дзеяча, карэспандэнта і фатографа Валянціны Сцяпанаўны Лабунінай.У цёплай і душэўнай атмасферы калегі юбіляркі падзяліліся ўспамінамі пра сумесную працу, узгадалі цікавыя і кранальныя моманты, звязаныя з яе прафесійнай дзейнасцю, адданасцю бібліятэчнай справе і актыўнай жыццёвай пазіцыяй.Валянціна Сцяпанаўна расказала пра свой жыццёвы шлях, любоў да бібліятэчнай прафесіі і пра тую асаблівую ролю, якую бібліятэка і праца бібліятэкара адыгралі ў яе лёсе.

Сустрэча стала цудоўнай нагодай выказаць словы ўдзячнасці і павагі чалавеку, які на працягу многіх гадоў захоўваў і папулярызаваў гісторыю роднага краю, унёс значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы і застаецца прыкладам адданасці сваёй прафесіі.