Супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі арганізавалі для дзяцей па вуліцы Барунская летнюю бібліяпляцоўку “Лета. Кніга. Настрой”. Для юных удзельнікаў была падрыхтавана кніжная выстава з цікавымі і займальнымі выданнямі, дзе кожны змог знайсці кнігу на свой густ. Дзеці з цікавасцю знаёміліся з літаратурай, дзяліліся ўражаннямі ад прачытанага і адкрывали для сябе новых аўтараў. Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікала інтэрактыўная частка мерапрыемства. Юныя ўдзельнікі з задавальненнем прынялі ўдзел у пазнавальных гульнях, сярод якіх найбольшую папулярнасць набыла гульня “Мемо”, якая спрыяе развіццю памяці, увагі і лагічнага мыслення.
Летняя бібліяпляцоўка стала цудоўнай магчымасцю для дзяцей правесці вольны час цікава і з карысцю, яшчэ раз пераканаўшыся, што кніга — надзейны сябар, які дорыць новыя веды, яркія ўражанні і добры настрой.






