9 ліпеня ў філіяле “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Баруны” адбылася пазнавальная гульня-віктарына “Экалагічнае асарці”, прысвечаная роднай прыродзе. Мерапрыемства прайшло ў рамках летняй праграмы чытання і было накіравана на фарміраванне экалагічнай культуры, развіццё пазнавальнай актыўнасці і цікавасці да кнігі. Да мерапрыемства ў бібліятэцы былі арганізаваны кніжныя выставы “Зялёныя старонкі лета” і “Лясныя гісторыі на кніжнай паліцы”, якія пазнаёмілі ўдзельнікаў з літаратурай аб прыродзе і стварылі адпаведную атмасферу. Удзел у гульні прынялі выхаванцы школьных лагераў “Усмешка” і “БББанк” ДУА “Барунская сярэдняя школа”. Тры каманды — “Рамонкі”, “Дзьмухаўцы” і “Васількі” — спаборнічалі ў веданні расліннага свету, праяўлялі кемлівасць, эрудыцыю і ўменне знаходзіць правільныя рашэнні ў розных экалагічных сітуацыях.Праграма мерапрыемства ўключала разнастайныя конкурсы і віктарыны, падчас якіх удзельнікі дэманстравалі свае веды пра навакольнае асяроддзе, адказвалі на пытанні і выконвалі займальныя заданні.







