Экалагічнае асарці

9 ліпеня ў філіяле «Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Баруны» адбылася пазнавальная гульня-віктарына «Экалагічнае асарці», прысвечаная роднай прыродзе. Мерапрыемства прайшло ў рамках летняй праграмы чытання і было накіравана на фарміраванне экалагічнай культуры, развіццё пазнавальнай актыўнасці і цікавасці да кнігі.Да мерапрыемства ў бібліятэцы былі арганізаваны кніжныя выставы «Зялёныя старонкі лета» і «Лясныя гісторыі на кніжнай паліцы», якія пазнаёмілі ўдзельнікаў з літаратурай аб прыродзе і стварылі адпаведную атмасферу.Удзел у гульні прынялі выхаванцы школьных лагераў «Усмешка» і «БББанк» ДУА «Барунская сярэдняя школа». Тры каманды — «Рамонкі», «Дзьмухаўцы» і «Васількі» — спаборнічалі ў веданні расліннага свету, праяўлялі кемлівасць, эрудыцыю і ўменне знаходзіць правільныя рашэнні ў розных экалагічных сітуацыях.Праграма мерапрыемства ўключала разнастайныя конкурсы і віктарыны, падчас якіх удзельнікі дэманстравалі свае веды пра навакольнае асяроддзе, адказвалі на пытанні і выконвалі займальныя заданні.