Ганарымся мы гісторыяй сваёй

        1 ліпеня ў філіяле “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Баруны” адбылася інтэрактыўная квэст-гульня “Ганарымся мы гісторыяй сваёй”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі выхаванцы аздараўленчага лагера “Усмешка” Барунскай сярэдняй школы. Юныя знаўцы прадэманстравалі свае веды, падарожнічаючы па тэматычных станцыях: “Этнаграфічная”, “Бліц-апытанне”, “Нашы дзяржаўныя сімвалы”, “Святы і абрады”, “Гарады Беларусі” і іншых.Адказы на самыя складаныя пытанні ўдзельнікі знаходзілі з дапамогай кніг, прадстаўленых на кніжнай выставе “Беларусь ад А да Я”.Квэст прайшоў у цёплай і добразычлівай атмасферы, падарыў дзецям новыя веды, яркія ўражанні і яшчэ раз нагадаў пра багатую гісторыю, культуру і традыцыі нашай краіны.