
2 ліпеня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча — арт-майстэрня па афармленні паштовак “Я родам адсюль”, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства сабрала юных чытачоў, якія праз творчасць выказалі сваю любоў да роднага краю, павагу да гісторыі і культурнай спадчыны Беларусі. Падчас майстар-класа ўдзельнікі з вялікай цікавасцю стваралі арыгінальныя паштоўкі, выкарыстоўваючы каляровую паперу, дэкаратыўныя элементы і ўласную фантазію. Кожная работа атрымалася непаўторнай, бо ў яе былі ўкладзены цеплыня, добры настрой і шчырыя пачуцці.






