Падарожжа па Гальшанах

  30 чэрвеня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” для чытачоў 8–10 гадоў адбылася інтэрактыўная гульня “Падарожжа па Гальшанах”. З дапамогай карты юныя ўдзельнікі адправіліся ў займальнае падарожжа па родным мястэчку, “наведалі” яго найбольш вядомыя гісторыка-культурныя помнікі і славутасці, даведаліся цікавыя факты пра іх гісторыю і значэнне, а таксама праверылі і пашырылі свае веды аб культурнай спадчыне Гальшан. Мерапрыемства прайшло ў пазнавальнай і добразычлівай атмасферы, падарыўшы дзецям новыя ўражанні і яшчэ раз нагадаўшы пра важнасць вывучэння і захавання гісторыі сваёй малой радзімы.