27 чэрвеня Ашмянская раённая бібліятэка з інтэрактыўнай бібліяпляцоўкай “Свет беларускай міфалогіі” прыняла ўдзел у святкаванні раённага свята “Купалле”, дзея якога адбывалася каля сцен Гальшанскага замка. Гэта мерапрыемства сабрала мноства гасцей, якія атрымлівалі асалоду ад таго, што адбывалася наўкол. Традыцыйныя купальскія гульні, звычаі напомнілі прысутным аб багацці беларускай традыцыйнай культуры. Дарослыя і дзеці на бібліяпляцоўцы з задавальненнм скдадалі пазлы, круцілі “Кола міфаў” і адказвалі на пытанні віктарыны, цешыліся малюнкамі “аквагрыма”, фатаграфаваліся на памяць і проста адпачывалі.








