26 чэрвеня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча “Жывая кніга: сям’я чытачоў”. Гасцямі мерапрыемства стала сям’я Дундо, якая расказала пра свае любімыя кнігі, традыцыі сумеснага чытання і пра тое, як літаратура аб’ядноўвае пакаленні. Удзельнікі сустрэчы чыталі ўслых урыўкі з любімых твораў-як дзіцячых, так і сямейных. Асабліва кранальнымі сталі гісторыі пра тое, як у іх доме зарадзілася традыцыя чытаць разам і абмяркоўваць прачытанае. Для юных гасцей бібліятэкары падрыхтавалі інтэрактыўныя чытанні і займальныя заданні, а дарослыя абмеркавалі, як прышчапіць дзецям любоў да кніг і якія выданні выбраць для розных узростаў. Сям’я Дундо таксама падзялілася вопытам стварэння хатняга кніжнага кутка і паказала свае самыя дарагія сэрцу выданні. Сустрэча прайшла ў цёплай, амаль хатняй атмасферы: гучалі смех, апладысменты і шчырыя размовы аб тым, як кнігі дапамагаюць захоўваць сямейныя каштоўнасці.







