Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа 21 чэрвеня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” прайшла патрыятычная акцыя “У гэтай даце столькі памяці!”. У рамках мерапрыемства падрыхтавана выстава “Пра дні, якія не забыць”, дзе бібліятэкар правяла гутаркі з дзецьмі і дарослымі. Чытачы пазнаёміліся з дакументамі і літаратурай пра першыя дні вайны, успомнілі трагічныя падзеі і подзвіг людзей, якія абаранялі Радзіму. Мерапрыемства завяршылася мітынгам ля помніка: хвілінай маўчання ўшанавалі загінулых землякоў, усклалі кветкі і запалілі свечкі.







