22 чэрвеня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы ў 12.00 супрацоўнікі і чытачы ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны агульнанацыянальнай хвілінай маўчання. У гэты дзень на імправізаванай алеі памяці наведвальнікі і жыхары горада знаёміліся з матэрыяламі тэматычнай выставы “памяць, якая сустракае світанак”, на якой прадстаўлены матэрыялы пра першы дзень вайны 22 чэрвеня 1941 года, аб ходзе ваенных дзеянняў Вялікай Айчыннай вайны, аб ветэранах-земляках.







