Нясумныя канікулы

       10 чэрвеня супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі арганізавалі для выхаванцаў летняга лагера гімназіі № 1 летнюю пляцоўку “Нясумныя канікулы”.
       Рабят чакала займальная забаўляльная праграма, напоўненая гульнямі, конкурсамі, цікавымі заданнямі і добрым настроем. Удзельнікі з задавальненнем прымалі ўдзел у рухомых і інтэлектуальных гульнях, праяўлялі кемлівасць, фантазію і ўменне працаваць у камандзе.
       Падчас мерапрыемства дзеці  весела правялі час і атрымалі зарад станоўчых эмоцый.