10 чэрвеня ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” прымала ўдзельнікаў семінара бібліятэчнай сістэмы г. Барысава. Прадстаўнікі ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І. Х. Каладзеева” наведалі бібліятэкі-філіялы аг. Баруны і аг. Гальшаны, дзе пазнаёміліся з багатай гістарычнай спадчынай Ашмянскага краю.
Падчас сустрэчы госці азнаёміліся з дзейнасцю сельскіх бібліятэк, іх краязнаўчай работай, формамі папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна і арганізацыяй культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў для розных катэгорый карыстальнікаў.







