10 чэрвеня супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі для выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі займальнае тэатралізаванае прадстаўленне.
У гэты дзень дзеці акунуліся ў чароўны свет казак і сустрэліся з любімымі героямі. У выкананні лялечнага тэатра былі прадстаўлены рускія народныя казкі “Рэпка” і “Калабок”. Яркія персанажы, цікавыя сюжэты і выразная ігра лялек выклікалі ў дзяцей шчырую цікавасць і станоўчыя эмоцыі.







