5 чэрвеня супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі арганізавалі летнюю пляцоўку “Несумныя канікулы” для выхаванцаў летняга аздараўленчага лагера Цудзенішскай сярэдняй школы.
Для дзяцей была падрыхтавана насычаная забаўляльная праграма, якая падарыла ўдзельнікам шмат радасці, яркіх эмоцый і добрага настрою. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем удзельнічалі ў рухомых гульнях, конкурсах, віктарынах і творчых заданнях, праяўляючы кемлівасць, актыўнасць і фантазію.
Акрамя гэтага, бібліятэкары падрыхтавалі для дзяцей кніжныя выстаўкі пад назавамі “Лета.кніга.настрой” і “Канікулы з кнігай”, дзе юныя чытачы маглі азнаёміцца з цікавымі кнігамі і выбраць тое, што найбольш зацікавіла іх для летняга чытання.







