4 чэрвеня філіял “Сельская бібліятэка аг. Навасёлкі” сумесна з філіялам “Сельскі клуб аг. Навасёлкі” правялі для дзяцей забаўляльную праграму ”Дзяцінства — гэта радасць”, прымеркаваную да Дня абароны дзяцей.
Вядучыя мерапрыемства — мастакі-фантазёры — павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак з пачаткам летніх канікул і абвясцілі аб адкрыцці праграмы летніх чытанняў. Для юных удзельнікаў былі падрыхтаваны вясёлыя гульні, займальныя конкурсы, летнія загадкі, літаратурныя віктарыны па казках, а таксама любімыя дзіцячыя забавы.
Падчас мерапрыемства панавала цёплая і добразычлівая атмасфера. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ва ўсіх конкурсах, праяўлялі кемлівасць, творчыя здольнасці і добрае пачуццё гумару. Свята падарыла ўдзельнікам шмат яркіх уражанняў, станоўчых эмоцый і радасных хвілін зносін.







