Сакрэты ўзаемаразумення

       27 мая ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшоў сямейны квэст “Сакрэты ўзаемаразумення” для дружнай і любячай сям’і Шукеловіч.
       Падчас мерапрыемства ўдзельнікі разгадвалі загадкі, выконвалі займальныя заданні і вучыліся разумець адзін  аднаго без слоў. Квэст дапамог умацаваць сямейныя сувязі, развіць увагу і камандную працу, а таксама падарыў шмат станоўчых эмоцый.
       Мерапрыемства прайшло ў цёплай, пазнавальнай і сяброўскай атмасферы. Кожны член сям’і змог праявіць свае здольнасці, праявіць кемлівасць і даведацца нешта новае аб сваіх блізкіх.