Книжный БУМ: радуга книжных приключений

       28 мая ў ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” адбыўся дзіцячы фестываль летняга чытання “Книжный БУМ: радуга книжных приключений”, які падарыў хлапчукам і дзяўчынкам яркія эмоцыі, новыя веды і займальныя сустрэчы з кнігай.
       З самага пачатку мерапрыемства бібліятэка напоўнілася атмасферай свята, творчасці і весялосці. Для гасцей фестывалю з 12.00 працавалі тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі: “Пиратская бухта”, “Семейный дворик”, “Театр сказок”, “ЭкоBOOK”, “Читальный зал под открытым небом”, “Научная лаборатория профессора Книгина” і “Мастерская фантазий”.
       Юныя ўдзельнікі з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях, віктарынах, праяўлялі кемлівасць і творчыя здольнасці, знаёміліся з цікавымі кнігамі і адкрывалі для сябе дзіўны свет чытання.