27 мая работнікі філіяла “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” арганізавалі для навучэнцаў 3-х класаў Гальшанскай сярэдняй школы інтэрактыўную гульню “Галоўныя сімвалы незалежнай Беларусі”.
Мерапрыемства прайшло ў займальнай форме: дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў ігравых і творчых заданнях, што дазволіла ім не толькі праверыць свае веды, але і замацаваць іх на практыцы. Асаблівая ўвага была ўдзелена дзяржаўным сімвалам краіны — гербу, сцягу і гімну, а таксама найважнейшым гістарычным і культурным каштоўнасцям Беларусі.
Гульня дапамагла дзецям лепш зразумець значнасць нацыянальных сімвалаў і развіць пачуццё патрыятызму, адказнасці і гонару за сваю Радзіму.







