30 мая бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Станцыя Ашмяны” правяла акцыю “Дзеці – наша будучыня”, прымеркаваную да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
У ходзе акцыі ўвага ўдзельнікаў была звернута на правы і патрэбнасці дзяцей, важнасць клопату аб іх бяспецы, здароўі і развіцці. Бібліятэкар расказала пра значэнне гэтага міжнароднага свята, правяла тэматычныя гутаркі. Удзельнікі акцыі атрымалі памяткі і буклеты з карыснай інфармацыяй аб бяспецы, здаровым ладзе жыцця і правах дзяцей.







