Супрацоўнікі філіяла “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” правялі для навучэнцаў 4-га класа Гальшанскай сярэдняй школы займальную літаратурную гульню “З кнігай — у лета”. Дзяцей чакалі вясёлыя гульні, пазнавальная віктарына, захапляльныя конкурсы і цікавыя заданні на веданне дзіцячай літаратуры.
Удзельнікі з задавальненнем адказвалі на пытанні, адгадвалі літаратурных герояў, успаміналі любімыя творы і дэманстравалі сваю эрудыцыю, кемлівасць і любоў да чытання.
Галоўным вынікам сустрэчы стала яскравая рэклама кнігі і чытання.







