30 мая ў рамках прафілактычнай акцыі “Жыццё без тытунёвага дыму” бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Станцыя Ашмяны” правяла для чытачоў бібліятэкі тэматычную віктарыну.
Удзельнікі мерапрыемства адказвалі на пытанні аб здаровым ладзе жыцця, уплыве тытунекурэння на арганізм чалавека і спосабах захавання здароўя. Падчас віктарыны прысутныя змаглі праверыць свае веды, даведацца пра новыя факты аб шкодзе курэння і абмеркаваць важнасць адмовы ад шкодных звычак.







