26 мая ў Ашмянскай раённай бібліятэцы для навучэнцаў 7 “Б” класа СШ №2 прайшла дыскусія “Чалавек працы: прыклад для пераймання”.
Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне паважлівага стаўлення да працы, знаёмства школьнікаў з рознымі прафесіямі. Падчас сустрэчы юнакі і дзяўчаты разважалі аб значэнні працы ў жыцці чалавека, дзяліліся меркаваннем аб тым, якімі якасцямі павінен валодаць сапраўдны прафесіянал, прыводзілі прыклады людзей, вартых павагі і пераймання.
Бібліятэкар падрыхтавала тэматычную прэзентацыю і агляд літаратуры аб прафесіях. Удзельнікі мерапрыемства актыўна ўключаліся ў абмеркаванне, адказвалі на пытанні і прымалі ўдзел у тэматычных заданнях.







