25 мая ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбыўся сямейны квэст “Код сям’і”, накіраваны на ўмацаванне сямейных каштоўнасцей, развіццё ўзаемаразумення і згуртаванне ўдзельнікаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел каманды сем’яў Пашкевіч і Кошчыц, якія прадэманстравалі актыўнасць, творчы падыход і ўменне працаваць разам.
Праграма квэста ўключала шэсць тэматычных станцый:
– “Станцыя разумення” – заданні, накіраваныя на развіццё навыкаў зносін і ўменні чуць адзін аднаго;
– “Сямейная мудрасць” – абмен жыццёвым вопытам і сямейнымі традыцыямі;
– “Сімвалы сям’і” – стварэнне агульных сімвалаў і талісманаў сям’і;
– “Камандны дух” – выкананне сумесных выпрабаванняў на згуртаванне;
– “Сямейная гісторыя” – успаміны аб значных падзеях і памятных момантах;
-“Без слоў” – практыкаванні на невербальнае ўзаемадзеянне і ўзаемаразуменне.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы, садзейнічаючы ўмацаванню сямейных адносін, развіццю даверу і пазітыўных зносін паміж удзельнікамі.







