Сямейная прававая азбука

       13 мая ў Ашмянскай раённай бібліятэцы для чытачоў прайшла інфармацыйная гадзіна “Сямейная прававая азбука”.
       На сустрэчы прысутнічала начальнік аддзела ЗАГС Ашмянскага раённага  выканаўчага камітэта Пад’ельская Іна Віктараўна. Удзельнікі абмяркоўвалі важныя і значныя пытанні, якія датычацца кожнага члена сям’і: правы і абавязкі, асновы сямейнага заканадаўства, а таксама пытанні рэгістрацыі шлюбу і нараджэння дзіцяці.
       Мерапрыемства прайшло ў цёплай і прыязнай атмасферы, падарыўшы ўдзельнікам новыя веды і карысныя парады для паўсядзённага жыцця.