Жыў на свеце дзед Васіль

       13 мая вучні 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны” наведалі Ашмянскую раённую бібліятэку і прынялі ўдзел у літаратурным дэлежансе “Жыў на свеце дзед Васіль”.
       Мерапрыемства было прысвечана творчасці класіка беларускай літаратуры Васіля Віткі. Дзеці з задавальненнем чыталі вершы і апавяданні пісьменніка, разважалі над учынкамі герояў, абменьваліся думкамі і натхняліся родным словам.
       Юныя чытачы не толькі пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця пісьменніка, але і самі ператварыліся ў актыўных удзельнікаў літаратурнага дыялогу. Цёплая атмасфера бібліятэкі, жывое абмеркаванне кніг і выразнае чытанне папулярных твораў дазволілі школьнікам па-новаму поглянуць на багацце беларускай мовы.