13 мая ў Ашмянскай раённай бібліятэцы для чытачоў прайшла інфармацыйная гадзіна “Сямейная прававая азбука”.
На сустрэчы прысутнічала начальнік аддзела ЗАГС Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Пад’ельская Іна Віктараўна. Удзельнікі абмяркоўвалі важныя і значныя пытанні, якія датычацца кожнага члена сям’і: правы і абавязкі, асновы сямейнага заканадаўства, а таксама пытанні рэгістрацыі шлюбу і нараджэння дзіцяці.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай і прыязнай атмасферы, падарыўшы ўдзельнікам новыя веды і карысныя парады для паўсядзённага жыцця.







