10 мая бібліятэкар філіяла запрасіла юных чытачоў на ўрок грамадзянскасці “Сімвалы беларускай дзяржавы”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь — Гербам, Сцягам і Гімнам. Асаблівая ўвага была нададзена іх значэнню, гісторыі стварэння і ролі ў жыцці беларускага грамадства.
Мэта сустрэчы — выхаванне павагі да дзяржаўных сімвалаў, фарміраванне пачуцця патрыятызму, гонару за сваю радзіму і разумення гістарычнай пераемнасці.Фінальнай часткай урока стала віктарына “Мая Беларусь”, у якой дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел, замацоўваючы атрыманыя веды і дэманструючы сваю эрудыцыю.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай і дружалюбнай атмасферы, спрыяючы фарміраванню ў юных беларусаў цікавасці да гісторыі сваёй краіны і павагі да нацыянальных каштоўнасцей.







