10 мая ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” прайшоў гістарычны экскурс “У сімвалах — гісторыя краіны”, прымеркаваны да Дня Дзяржаўнага сцяга, герба і гімна.
Чытачы даведаліся:
- пра значэнне галоўных дзяржаўных сімвалаў Беларусі;
- пра гісторыю іх узнікнення;
- пра ролю сімвалаў у фарміраванні нацыянальнай ідэнтычнасці.
Мерапрыемства дапамагло ўдзельнікам больш пранікнуцца павагай да спадчыны і гісторыі Беларусі. Гонар за сваю краіну пачынаецца з малога — з разумення яе сімвалаў!








