Воінам-землякам

       8 мая бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” прыняла ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным 81-й гадавіне Вялікай Перамогі. Мерапрыемства прайшло ля помніка воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Падчас мітынгу прысутныя ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання, усклалі кветкі да мемарыяла і ўзгадалі мужнасць і самаахвяраванне тых, хто змагаўся за мір і свабоду нашай Радзімы.