Каля магілы салдата ціха стань на калені

       9 мая бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны» сумесна з валанцёрамі правяла валанцёрска-патрыятычную акцыю «Каля магілы салдата ціха стань на калені», прысвечаную 81-й гадавіне Вялікай Перамогі.

       Удзельнікі акцыі наведалі:

  • у в. Сямюны – магілу Невядомага салдата;
  • у в. Гароднікі – магілы ветэранаў вайны, партызанскай сям’і Журба (Цімафея і Зоі), Еўдакімавай Марыі Антонаўны, а таксама вязня Ліснеўскага Сяргея.

       Гэты важны момант стаў выразам глыбокай пашаны і падзякі тым, хто аддаў жыццю за нашу свабоду.