Вялікай Перамозе прысвячаецца

9 мая ў г.Ашмяны адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 81-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
       Ашмянская раённая бібліятэка прадставіла для гасцей свята інтэрактыўную бібліятэчную пляцоўку «Вялікай Перамозе прысвячаецца».
       Наведвальнікі мерапрыемства змаглі пазнаёміцца з кніжнай выставай «Вайна. Перамога. Памяць», на якой былі прадстаўлены гістарычныя выданні, дакументальныя матэрыялы і мастацкія кнігі пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, подзвіг салдат і гераізм народа.
       Для юных удзельнікаў бібліятэкі падрыхтавалі інтэрактыўныя гульні і віктарыны, якія дапамаглі дзецям у гульнявой форме даведацца больш пра падзеі вайны, значэнне Перамогі і каштоўнасць памяці аб мінулым.