Да Дня Перамогі ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Крэйванцы” была аформлена кніжная выстава “Памяць палаючых гадоў: пісьменнікі-франтавікі”.
Творы пісьменнікаў-франтавікоў раскрываюць гісторыі чалавечых лёсаў і дапамагаюць зразумець сапраўдную цану Вялікага подзвігу нашага народа. Па гарачых слядах вайны свае творы стваралі паэты і празаікі, якія насілі ваенную форму: Барыс Васільеў, Канстанцін Сіманаў, Васіль Быкаў, Аляксандр Фадзееў, Юрый Бондараў, Пятро Глебка і многія іншыя.
На выставе прадстаўлены такія знакамітыя творы, як:
- “Гарачы снег”
- “Батальёны просяць агню”
- “А зоры тут ціхія…”
- “Альпійская балада”
і шмат іншых, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне.
Запрашаем паглыбіцца ў гісторыю, памятаць подзвігі і шанаваць памяць герояў!







