8мая бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Навасёлкі» запрасіла навучэнцаў Навасёлкаўскай сярэдняй школы на агляд патрыятычнай кнігі «Напісана вайной – ушанавана ў літаратуры». Да мерапрыемства была аформлена аднайменная кніжная выстаўка.
На выставе прадэманстравалі творы класікаў савецкай і беларускай літаратуры аб гераізме і стойкасці нашага народа. Дзеці пазнаёміліся з такімі кнігамі, як:
- “Брэсцкая крэпасць» С. Смірнова;
- “А зоры тут ціхія …” Б. Васільева;
- “Зорка над сэрцам” П. Гушынец і Б. Дзенісюк;
- “Снайпер Маша” Г. Саланец;
- “Карабін” А. Савіцкага;
- “Хлопцы самай вялікай вайны” і іншыя.
Бібліятэкар падкрэсліла важнасць захавання спадчыны герояў мінулага і перадачы гэтай памяці будучым пакаленням.







