8 мая напярэдадні Дня Перамогі бібліятэкары Ашмянскай раённай бібліятэкі правялі на вуліцах горада патрыятычную акцыю “Памятная стужка”. Супрацоўнікі бібліятэкі віншавалі прахожых з надыходзячым Днём Перамогі і ўручалі сімвалы памяці і павагі да подзвігу герояў Вялікай Айчыннай вайны.
Дзякуй кожнаму, хто захоўвае памяць аб героях. Пакуль мы памятаем – яны жывыя.







