У сімвалах — гісторыя краіны

        10 мая ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” прайшоў гістарычны экскурс “У сімвалах — гісторыя краіны”, прымеркаваны да Дня Дзяржаўнага сцяга, герба і гімна.

       Чытачы даведаліся:

  • пра значэнне галоўных дзяржаўных сімвалаў Беларусі;
  • пра гісторыю іх узнікнення;
  • пра ролю сімвалаў у фарміраванні нацыянальнай ідэнтычнасці.

       Мерапрыемства дапамагло ўдзельнікам больш пранікнуцца павагай да спадчыны і гісторыі Беларусі. Гонар за сваю краіну пачынаецца з малога — з разумення яе сімвалаў!