КАЗАЧНАЯ АЗБУКА ПРАВОЎ І АБАВЯЗКАЎ

        Супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі правялі для вучняў 5 “Б” класа гімназіі № 1 прававы навігатар “Казачная азбука правоў і абавязкаў”. Падчас мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся са сваімі асноўнымі правамі і абавязкамі, даведаліся, якімі дакументамі яны замацаваны і абаронены, а таксама хто сочыць за выкананнем правоў дзіцяці. Бібліятэкары расказалі вучням пра важнасць ведання сваіх правоў і нагадалі, што кожны чалавек павінен не толькі карыстацца сваімі правамі, але і паважаць правы іншых людзей. Для замацавання атрыманых ведаў пяцікласнікі прынялі ўдзел у займальнай гульні “Прававы дартс”. Адказваючы на пытанні, дзеці праверылі сваю прававую дасведчанасць, праявілі кемлівасць і прадэманстравалі ўменне прымяняць атрыманыя веды на практыцы.