19 лістапада супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі правялі для вучняў 3 “А” класа гімназіі № 1 сторысек “Чароўны свет звяроў і птушак Яўгена Чарушына”. Дзеці згулялі ў гульню “Таямніцы чароўнага мяшэчка”: бібліятэкар па чарзе даставаў з яго розныя прадметы, а школьнікі спрабавалі адгадаць, якую гісторыю хавае кожны з іх. Затым дзеці паслухалі апавяданне пра Томку. Для юных чытачоў таксама былі арганізаваны міні-гульні: “Даведайся пра характар па ўчынку”, “Праўда ці выдумка” і “Птушыны перакладчык”. Мерапрыемства прайшло весела і пазнавальна — дзеці адкрылі для сябе дзіўны свет твораў Яўгена Чарушына!







