Будзь верным сябрам прыроды

        6 лістапада філіял “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Баруны” наведалі дзеці прышкольнага лагера “Усмешка”.  Для юных гасцей быў арганізаваны экалагічны квіз “Будзь верным сябрам прыроды”. Удзельнікі з цікавасцю адказвалі на пытанні конкурсаў “Народныя прыкметы”, “Замарочкі з мяшочка”, “У прыроды пазычаем” і ўдзельнічалі ў іншых займальных заданнях. Дзеці прадэманстравалі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць. Падчас мерапрыемства юныя ўдзельнікі яшчэ раз пераканаліся, наколькі цікавая, разнастайная, загадкавая і непаўторная наша прырода, і як важна берагчы яе багацці. Для юных чытачоў таксама была падрыхтавана кніжная выстава “Лясныя гісторыі на кніжнай паліцы”.