Зіхатлівае святло іконы

        5 лістапада ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылася цёплая і натхняльная сустрэча з мастачкай-іканапісцай Ядвігай Сенько. Падчас мерапрыемства мастачка падзялілася сакрэтамі свайго творчага шляху, расказала пра тое, як ствараюцца іконы, і пра духоўны сэнс, які ўкладваецца ў кожны вобраз. Наведвальнікі бібліятэкі змаглі не толькі даведацца больш пра працэс стварэння ікон, але і задаць пытанні, якія іх цікавілі. Сустрэча прайшла ў атмасферы жывога дыялогу і шчырай зацікаўленасці мастацтвам. Шчыра дзякуем Ядвізе Сенько за візіт і займальны аповед!